Кошты на бензін у Беларусі – адныя з самых высокіх сярод краінаў СНД, нягледзячы на тое, што Расея пастаўляе нафту для ўнутраных патрэбаў па ўнутрырасейскіх коштах. Аднак на думку эканаміста Леаніда Заікі нават поўнае скасаванне бязмытных продажаў нафты не павінна спрыяць росту коштаў на паліва.
- У суседняй Украіне, што атрымлівае нафту зусім не па расейскіх коштах, бензін таннейшы, – адзначае эксперт. – То бок гэта не з'яўляецца нейкаю стратэгічна небяспечнай і вельмі цяжкаю праблемаю для Беларусі.
На думку Леаніда Заікі, праблема высокіх коштаў на паліва ў Беларусі выкліканая сістэмаю, згодна з якою працуюць беларускія НПЗ.
- Калі мы пойдзем на пазбаўленне нафтавага бізнесу ад акцызаў, будзе нармальны ПДВ, то нас будзе чакаць зніжэнне коштаў на бензін. У гэтым і заключаецца галоўны парадокс, – падкрэсліў эканаміст.
Апошні раз кошты на паліва падвысіліся ў траўні – у сярэднім на 7%. У “Белнафтахіме” тлумачылі гэта павелічэннем коштаў да бязмытную расейскую нафту. // Белсат














Комментарии