Галоўныя вытворцы “медлякоў” для савецкіх дыскатэк і сябры Міхаіла Гарбачова вырашылі, што 45 год для рок-гурта – занадта.
Афіцыйны сайт Scorpions паведамляе, што новы альбом гурта "Sting In The Tail" стане і апошнім. Перад тым, як канчаткова разыйсціся, гурт правядзе тур у падтрымку новага рэлізу.
Гурт Scorpions быў створаны ў 1965 годзе ў Гановеры. Менавіта яны першыя з немцаў пачалі збіраць стадыёны і ў ЗША. За гады існавання прадалі больш за 75 мільёнаў дыскаў. Пачыналі яны як класічныя хард-рокеры, а ў 80-х гадах мінулага стагоддзя перайшлі на поп-метал ды дзявочыя балады.
А вось яны ў 1974 годзе, больш падобныя на якіх Uria Heep. Вакаліст Клаўс Майнэ яшчэ без кепкі і валасаты:
Барыс ЖАЎТКОЎ, “МЫ”














Комментарии