“Купляй беларускае, купляй сваё, выкінь у смецце самсунгі і саньё!” - радок з прыпеву песні, якая выконваецца ад імя простага беларускага хлопца ў традыцыйным для “Ляпісаў” іранічным стылі, падае Adnak.by.
Хоць музыканты пасмейваюцца з намаганняў прымусіць беларусаў купляць толькі айчынныя тавары, прадзюсер “Ляпіса Трубяцкога” Яўген Калмыкоў супакойвае: “Вядома, мы купляем беларускае. Мы ж тут жывем!”.
Песня “Купляй беларускае!” — сваеасаблівы постсткрыптум і падарунак для Першага фестываля беларускамоўнай рэкламы “Adnak!”, які прайшоў у ліпені.
“Мы не планавалі ўключаць песню ў які-кольвек альбом, бо гумар тэксту могуць зразумець толькі ў Беларусі... Гэта не кліп, а відэаінсталяцыя. Песня нарадзілася пад час вяртання з аэрапорту “Мінск-2″. Пабачаныя па дарозе кадры леглі ў аснову твору студэнта-аператара Аляксандара Галушкі, які паездзіў з камерай цягам сутак па Мінску і ваколіцах. Адзняты матэрыял лёг у аснову відэаінсталяцыі,” — тлумачыць Яўген Калмыкоў.















Комментарии
затое бульба вельмі смачна =)
13.08.2010 15:53Живу в России. Купили ваши товары - холодильник, телевизор и газовую плиту! Практически все в течение полугода отказало и вышло из строя.Сервис ужасен, все пытаются отремонтировать, но все равно это дерьмо продолжает барахлить. Никогда в жизни больше белорусские товары покупать не буду и никому не советую. Продавайте в Венесуэлу , на Кубу и в Китай - там к товарам такого качества привыкли.
29.07.2010 03:15