У Лос-Анжэлесе ў 30-ы раз уручылі прэмію “Залатая маліна” за найгоршыя працы ў кіно.
Самым няўдалым фільмам году прызналі апошніх “Трансформераў”, а стваральнік стужкі Майкл Бэй – найгоршы рэжысёр 2009-га.
Найгоршая актрыса – Сандра Балак за ролю ў фільме “Усё пра Стыва”, самыя кепскія акцёры года – тры браты Джонас за аўтабіяграфічныя ролі ў “Братах Джонас”, паведамляе афіцыйны сайт Golden Raspberry Award.
Падведзеныя і вынікі дзесяцігоддзя. Самы кепскі фільм дэкады – “Поле бітвы – Зямля” па Рону Хаббарду.
Найгоршыя акцёры – Пэрыс Хілтан і Эдзі Мэрфі па выніках некалькіх роляў у розных фільмах.
Барыс ЖАЎТКОЎ, “МЫ”














Комментарии