Список невъездных белорусских чиновников могут перетасовать


Европейскому союзу предлагается исключить ряд фамилий из "черного списка" белорусов, которые стали невъездными в Прагу, париж и прочие европейские города из-за причастности к репрессиям и фальсификациям на выборах.
ПОЛИТИКА
Ликвидируют ли партии в случае бойкота выборов?

В случае бойкота выборов власти могут ликвидировать партии. Такую версию озвучил политолог Юрий Чаусов на брифинге, посвященном деятельности НГО. Возможен ли такой вариант развития событий?

ОБЩЕСТВО
В руководство МВД Беларуси пришел сотрудник КГБ
В руководство МВД Беларуси пришел сотрудник КГБ

"Советую вам с первого же дня показать, что вы не просто человек, пришедший из КГБ в МВД..."

ЭКОНОМИКА
Как подорожала за год жизнь в Беларуси?
Как подорожала за год жизнь в Беларуси?

Цены, например, на сало выросли в 3,1 раза, рыбу мороженую – в 2,9 раза, свинину – в 2,8 раза, говядину (кроме бескостного мяса), мясо птицы – в 2,7 раза, сахар, чай – в 2,4 раза, пиво – в 2,3 раза...

КУЛЬТУРА
Тэлецыкл «Беларусь – адзін верш» (відэа)
Тэлецыкл «Беларусь – адзін верш» (відэа)

Беларуская паэзія – гэта не толькі тое, што нас прымушалі чытаць у школьных падручніках. Беларускія паэты – не толькі памерлыя творцы ХХ ст. Беларускія вершы – не толькі любоўная лірыка.

ТЕХНИКА
В Беларуси подорожают автомобили из салонов
В Беларуси подорожают автомобили из салонов

Лукашенко подписал указ, согласно которому отменяются льготы по налогу на добавленную стоимость при ввозе и при реализации юрлицами и ИП ввезенных автомобилей в коммерческих целях. Теперь будет применяться стандартная ставка НДС в 20%.

ЗДОРОВЬЕ
Вернувшись с мороза – проверьте нос
Вернувшись с мороза – проверьте нос

Что делать при обморожении? МЧС Беларуси обнародовало накануне прихода сильных морозов (ночами температура будет опускаться до минус 30 градусов) памятку о том, как не стать жертвой обморожения.

ГОЛОСОВАНИЕ

Смертный приговор Коновалову и Ковалеву - это...

КАЛЕНДАРЬ
Выберите дату
пндвтрсрдчтвптнсбтвск
303112345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728291234
26.02.2010 - 14:51

Што слухаюць Кірчук і Вольскі?

У нашых улюбёных спевакоў ёсць свае ўпадабаныя артысты, а нашыя самыя чытаныя пісьменнікі маюць сваіх улюбёных аўтараў. Тое самае можна сказаць пра тэатральных акцёраў, кінарэжысёраў, мастакоў. Для тых, каму цікава даведацца пра фаварытаў вядомых беларускіх творцаў у самых розных відах мастацтва, першы незалежны спадарожнікавы канал "Белсат" запусціў новую праграму – "Прыватная калекцыя".

Яна выходзіць раз на два тыдні. У кожным выданні гледачы могуць завітаць у госці да знакамітых ды папулярных постацяў культурнага жыцця Беларусі.

Падчас гутарак у кватэрах (або ў майстэрнях і студыях) творчых асобаў аўтарка і вядоўца "Прыватнай калекцыі" Вольга Гардзейчык-Мазярская распытвае іх пра музыку, кніжкі ды фільмы, якія даюць натхненне.

Вольга, дарэчы, грае на гітары і спявае песні на вершы Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча і Анатося Сыса.

Без ўвагі не застануцца і важныя ды памятныя хатнія рэчы, пачынаючы з фотаздымкаў. Але пераважна гаворка пойдзе пра духоўнае, у прыватнасці пра тое, што ў герояў праграмы стаіць на паліцах з кніжкамі і дыскамі, паведамляе прэс-служба "Белсату".

Будуць паказаныя фрагменты ўлюбёных фільмаў герояў, прагучаць урыўкі ўлюбёных песень і вершаў. Можа, нават і ў іхнім выкананні.

Пасля гутаркі з творцам гледачоў чакае афіша: анонс канцэртаў, выставаў, тэатральных прэм’ераў на бліжэйшы час. Дарэчы, разлічаная яна будзе на розныя густы.

– Мы палічылі, што не варта арыентавацца на нейкага ўяўнага ідэальнага слухача-гледача, будзем арыентавацца на розныя пакаленні, – зазначае Вольга Гардзейчык-Мазярская.

Вольга Гардзейчык-Мазярская, фота Budzma.org

Пачатак новай праграме "Белсату" паклала сустрэча з лідэрам гурта "Тройца" Іванам Кірчуком.

Са словаў Кірчука вынікае, што самы слуханы ім музыка – Чэслаў Немэн: "Ён заўсёды прагрэсаваў, не было праграмаў, падобных адна да адной… Немэн заснаваў свой музычны свет, у якім жыў і працаваў. І працаваў выдатна".

Дарэчы, лідэр "Тройцы" лічыць, што на Немэна паўплывала тое, што ён нарадзіўся пад Лідаю: "А ў Лідзе ж быў першы рок-клуб у Беларусі ды першая тэледыскатэка, шмат музычных навінак з’яўляліся найперш менавіта тут".

Іван Кірчук прызнаўся, што ў дзень народзінаў і смерці Чэслава Немэна ён запальвае свечку – і цэлы дзень гучыць музыка нашага земляка, вядомага польскага артыста.

Лідэр "Тройцы" распавёў, што таксама шмат слухае духоўнай музыкі, падабаецца яму Сэзар’я Эвура: "Я люблю яе за прастату. Яна мае незвычайную аўру як музыка высокага палёту. І яна няёмка пачуваецца на вялікіх канцэртах. Сэзар’я некалі спявала ў партовых кабачках, яна бачыла людзей, бачыла іхныя вочы. І калі ёсць такі кантакт, то яна іншая".

 

 

Цікава, што Іван Кірчук не трымае ў хаце ніводнага музычнага інструмента: апошняю вынес на студыю гітару. Бо пакуль яна была, усё граў ды граў...

У наступным выданні раскрылася "Прыватная калекцыя" Алега Хаменкі, які, паводле вядоўцы, мае самую багатую калекцыю беларускай музыкі або прынамсі набліжаецца да гэтага.

З бальшынёю тых, з кім збіраецца пагутарыць Вольга ў межах праграмы, яна знаёмая асабіста:

– Я ганаруся гэтым сяброўствам. І не таму, што гэта знаныя людзі. А таму, што творчыя і цікавыя. Яны шмат ведаюць і ўмеюць, але шмат ўсё адно шукаюць і спрабуюць. Ад іх падсілкоўваешся.

Акцэнт будзе рабіцца на выяўленні духоўных густаў:

– Пакажам гледачам, што той або іншы вядомы творца чытае, глядзіць, слухае. У асабістым жыцці корпацца не будзем. У гэтых людзей і ў гэтых людзях ёсць шмат куды больш цікавага, чымся інфармацыя пра колер іхных шкарпэтак.

Сярод герояў праграмы захаваецца гендэрны баланс, а таксама прадстаўленыя будуць і беларускамоўныя, і расейскамоўныя творцы. І абавязкова – з розных відаў мастацтва, у тым ліку і вядомыя ў вузкіх колах:

– Напрыклад, фотамастакі – яны ж не могуць быць надта, шырока вядомыя.

Ці здзівілі аўтарку тыя творцы-знаёмцы, з кім выданні ўжо запісаныя? Яна адказвае на гэтае пытанне станоўча:

– Бо мы ж з сябрамі не часта вось так садзімся і не размаўляем падрабязна пра тую самую літаратуру. Нечаканым можа быць і такое прызнанне: мне падабаецца гэтая спявачка, бо падобная да маёй дачушкі.

Тым больш прыватная калекцыя густаў будзе цікавая людзям, хто асабіста не знаёмы з нашымі творцамі.

Трэцяя частка "Прыватнай калекцыі" ў наступны панядзелак, 1 сакавіка, будзе з "князёўнай" беларускага року – Русяй.

У будучыні гледачы "Белсату" даведаюцца пра тое, што змяшчаюць паліцы і шуфляды Лявона Вольскага, Мікалая Пінігіна ды Валянціна Акудовіча.

 

Текущая оценка: 0, проголосовало: 0
Отправить по e-mail

Комментарии

Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария: *
Введите код изображенный на картинке: *
Лукашенко поднял кружку чая за триумф Азаренко
Лукашенко поднял кружку чая за триумф Азаренко

Новость о победе Виктории Азаренко на Открытом чемпионате Австралии и о том, что она в результате этого стала первой ракеткой мира в женском теннисе, застала президента Беларуси в Сочи.

Эротическая фотосессия в минском метро (фото)
Эротическая фотосессия в минском метро (фото)

Необычную картину можно было наблюдать ночью 17 января в одном из поездов минского метро. Молодые люди устроили там эротическую фотосессию. Правда, они оказались нерасторопными - и девушка-модель была задержана на станции "Восток".

Loading ...
«Девочка из детдома» стала героиней, назвав Лукашенко дураком

Слух о том, что девочка из детдома назвала сюсюкавшегося с ней Александра Лукашенко дураком, стал одной из самых обсуждаемых тем в белорусской и российской блогосферах.

В результате деноминации в Беларуси появятся монеты?

Появилась информация, что в Литве уже печатаются новые белорусские деньги - и даже чеканятся монеты. У белорусских рублей уберут, мол, сразу три нуля. Кстати, в этом случае доллар будет стоить около 8 белорусских рублей...

В Центральном РУВД Минска рассказывают, что после свадьбы новоиспеченная супруга решила понадежнее спрятать подаренные гостями денежки.

За что Федута пнул Рымашевского? (видео)

"Я не могу позволить всякому г-ну, в том числе и г-ну Рымашевскому, безнаказанно оскорблять меня..."

ПОДПИСКА


ПОПУЛЯРНОЕ СЕГОДНЯ

На митинге в Москве вспомнили о Лукашенко (фото) (51)

Сикора извинился перед болельщиками минского "Динамо" (видео) (48)

ОБСУЖДЕНИЕ

05.02 09:42 Саня

Бабло отработали иуды...

04.02 19:31 Parkin

ответ

02.02 09:52 Влад

Оппозиция выбирает полубойкот?

01.02 20:19 Сваяк

Вот бы такую !

КУРСЫ ВАЛЮТ
05.02.2012НАЦБАНКОБМЕН
USD8 430.008 300 - 8 450
EURO11 070.0010 800 - 11 130
RUB279.00265 - 282