Вяселле эпатажнага расійскага спевака магілёўскага паходжання чакаецца ўлетку. Доўгі час Барыс Маісееў, праанансаваўшы сенсацыйную, улічваючы ягоны гей-імідж, падзею, амаль нічога пра сваю абранііцу не паведамляў.
Гаварыў толькі, што яе клічуць Адэляй, яна бізнэс-ледзі і мае падвойнае расійска-амерыканскае грамадзянства.
І вось канал НТБ паказаў будучую жонку артыста.

"Нашыя адносіны - гэта шчырая гісторыя", - кажа Барыс Маісееў. А Адэль Тод заяўляе, што "сэкс у нашым выпадку - не тая казырная карта, якая ўсё вырашае. Мы разумеем адзін аднаго настолькі добра, што адчуваем сябе сям'ёй ужо некалькі год".
Кабета прызналася, што гэта яна прапанвала Барысу узаконіць адносіны.
У прэс-службе спевака паведамлі, што вяселле будзе ціхай урачыстасцю.














Комментарии