Вакалістка “Начных Снайпераў”, былая валожынка Дыяна Арбеніна скарысталася метадам штучнага апладнення. Хлопчык Арцём і дзяўчынка Марта з’явіліся на свет у ЗША 4 лютага.
Навіна пра гэта дасягнула Расіі толькі ўчора, паведамляе “Комсомольская правда”, бо Арбеніна да апошняга хавала сваю цяжарнасць нават у блізкім атачэнні.
Спявачка нарадзілася 8 ліпеня 1974 года ў Валожыне, калі Дыяне было 3 гады, ейная сям’я пераехала ў Барысаў. Потым – у Расію.
З 1993 году Дыяна Арбеніна — лідэр гурта “Начныя Снайперы”.
Барыс ЖАЎТКОЎ, “МЫ”














Комментарии