Напярэдадні Алімпіяды з'яўляецца самая разнастайная інфармацыя пра яе ўдзельнікаў. У Міністэрстве адукацыі Беларусі, напрыклад, распавялі пра студэнтаў сярод нашых алімпійцаў.
Гэткіх у складзе беларускай каманды 26,5%.
Найбольшае прадстаўніцтва, як няцяжка здагадацца, мае спартовая вну - Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры. Там навучаюцца сем студэнтаў-алімпійцаў. Па два спартсмены паехалі ў Ванкувер ад Белдзяржуніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універітэта. Па адным алімпійцы вучыцца ў БНТУ і Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці.
Студэнт ІПД - хакеіст Міхаіл Грабоўскі. Што праўда, яго ўдзел у Алімпійскіх гульнях пад пытаннем. Біятланістка Дар'я Домрачава навучаецца ў БДЭУ. Там жа вучыцца і біятланіст Яўген Абраменка. З БДУ лыжніцы Вольга Васілёнак і Алена Саннікава. Лыжнік Аляксей Іваноў - студэнт БНТУ.
У БДУФК адукуюцца бітланісты Міхаіл Сямёнаў і Алякандр Сыман, лыжнікі Леанід Карнеенка і Кацярына Рудакова, хакейны галкіпер Віталь Коваль, фрыстайлісты Цімафей Слівец і Антон Кушнір.














Комментарии