Былы спікер Палаты прадстаўнікоў, цяпер толькі старшыня Беларускай федэраціы гандболу Уладзімір Канаплёў у інтэрв’ю “Прэсболу” надта рэзка выказаўся наконт аднаго з лепшых беларускіх гандбалістаў Сяргея Гарбока.
Нагадаем, ён адмовіўся выступаць за зборную Беларусі на студзеньскай кваліфікацыі да чэмпіянату свету. Маўляў, трэба дапамагчы жонцы выхоўваць трох малых дачок-блізнятак. Аднак з’явілася інфармацыя, што сапраўдная прычына – ангажаванне Гарбока ў склад зборнай Расіі з тым, каб ён згуляў за яе на лонданскай Алімпіядзе-2012. А для гэтага гандбалісту трэба вытрымаць трохгадовы каранцін. І нібыта таму Гарбок перастаў гуляць у форме беларускай зборнай. Між тым сам ён завіў усяго толькі пра часовы перапынак.
Пра тое, што чуткі маюць пад сабой глебу, сведчаць вельмі жорсткія заявы наконт ўчынку Гарбока з боку Уладзіміра Канаплёва.
“Гэта самая балючая здрада з тых, з якіім сутыкаўся апошнім часам", - заявіў чыноўнік.














Комментарии