Новы крэатыў ад беларускіх камунальшчыкаў. У Магілёве яны плануюць змагацца з неплацельшчыкамі, расклейваючы іхнія фотаздымкі на шчытах з вонкавай рэкламай.
Як паведамляецца на сайце Цэнтра гарадскіх інфармацыйных сістэм, там ужо зрабілі відэаролік з папярэджаннем, што сёй-той займее неўзабаве мажлівасць ганебна апынуцца навідавоку такім чынам.
Яшчэ адзін захад ужо выкарыстоўваецца – налепкі на дзвярах неплацельшчыкаў “Ты стаіш ў чарзе на высяленн!”.
Ёсць у магілёўскіх камунальшчыкаў і пернікі: законапаслухмяным даюцца зніжкі на пакупку бытавой і кампутарнай тэхнікі і на замову віншаванняў на вялікім гарадскім экране, а таксама права браць удзел у конкурсе на самага дысцыплінаванага плацельшчыка (прэмія – 120 тысяч рублёў).














Комментарии