Адной з прычынаў папярэджання, вынесенага нядаўна газеце “Народная Воля”, стаў з’едлівы каментар галоўнага рэдактара газеты Іосіфа Сярэдзіча з нагоды прызначэння Алега Праляскоўскага новым міністрам інфармацыі.
- Памятаеце мой артыкул “Бервяно на дарозе”? Не з лепшага боку ахарактарызаваў я ў ім першага намесніка міністра Л.Ананіч. А колькі публікацый прысвяціла “Народная Воля” таму ж А.Праляскоўскаму! Кажуць, моцна пакрыўдзіўся ён і на мой каментарый у сувязі з прызначэннем яго міністрам інфармацыі, асабліва за такія словы: “...Я не здзіўлюся, калі наступным разам спадар Праляскоўскі будзе прызначаны галоўным гінеколагам Беларусі”, - піша Іосіф Сярэдзіч у рэдакцыйным артыкуле “Помста?”.
На думку Сярэдзіча, “жаданне помсты настолькі залівае вочы новаму міністру і яго памагатым, што яны не задумваюцца над сур’ёзнасцю чарговага папярэджання газеце”.
- Толькі б хутчэй прыдушыць ненавіснае выданне! Тое, якое за чатырнаццаць з лішнім гадоў шмат карыснага зрабіла для Беларусі.
Нагадаем, 28 снежня “Народная Воля” атрымала папярэджанне ад Мінінфа за тое, што нібыта надрукавала несапраўдную інфармацыю, назваўшы тарыфы на падпіску ў “Белсаюздруку” ільготнымі.
Барыс ЖАЎТКОЎ, “МЫ”














Комментарии