9 студзеня ў вечаровым эфіры Першага нацыянальнага каналу стартуе новы праект "Лёгка сказаць", які распавядзе аб жонках вядомых беларусаў. Аўтар праекта - вядучая "Панарамы" і навінаў на Першым Вікторыя Сянкевіч, рэжысёр - Сяргей Рыбакоў.
Праект "Лёгка сказаць" - гэта серыя дакументальных фільмаў аб жонках вядомых беларусаў (палітыкаў, артыстаў, урачоў і г.д.).
"Праект мае сацыяльную скіраванасць і ставіць на мэце паказаць лёс жанчыны, якая арыентуецца на сямейныя каштоўнасці, жанчыны з моцнай грамадскай пазіцыяй, - кажуць у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. - Моцныя, мудрыя, прыгожыя. Яны маглі б выходзіць на подыум, даваць юрыдычныя кансультацыі, будаваць свой бізнес або разбіваць сэрцы, але аддалі перавгу заставацца ў цені. У цені знакамітага мужа. Быць яго правай рукой, дарадчыкам, сябрам, маці яго дзяцей. За кожным паспяховым мужчынам шукайце жанчыну. Аўтары праекта знайшлі іх і спыталі аб галоўным. Не аб тым, як пакінуць кар'еру. І не аб тым, колькі пар туфляў у яе шафе."
У прыватнасці, у межах цыклу, як стала вядома "МЫ", зняты нарыс пра жонку прэм'ер-міністра Беларусі Людмілу Сідорскую.
Людміла Сідорская, фота Kp.by
Інтрыгай застаецца тое, ці будзе з'явіцца перадача пра намесніцу кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлю Пяткевіч, жонку намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Мартыненкі. А ўжо перадачы з маці старэйшага і сярэдняга сыноў прэзідэнта, а таксама малодшага наогул бы сталі сенсацыяй.














Комментарии