Сусветная асацыяцыя календароў ініцыюе замену з 2012 года цяперашняга Грыгарыянскага календара на новы.
Кіраўнік асацыяцыі Уэйн Рычардсан кажа пра хібы календара, сярод якіх няўлічаны дзень пры высакосных гадах, і прапанауе новы від вылічэння пад назвай "Y2K", перадаюць інфармагенцтвы..
Схема заснаваная на варыянце сусветнага календара, які ледзьве не быў зацверджаны ААН у 1950-х гадах. Каляндарныя новаўводзіны - гэта 365 дзён, аднак у кожны год, які пачынаецца ў нядзелю, мае адзін дадатковы дзень - другую суботу.
Адначасна разглядаецца і альтэрнатыўны праект - календар "Сіметрыя". Ідэя палягае ў тым, што кожны новы месяц пачынаецца з панядзелка. Пры гэтым колькасць дзён у лютым, траўні, жніўні і лістападзе павялічваецца да 35, а для ўсіх астатніх месяцаў - скарачаецца да 28. Самы галоўны мінус - многія людзі пазбавяцца сваіх дзён народзінаў.














Комментарии