Мінскім студэнтам пачалі распавядаць пра забарону ўжывання піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах. Нагадаем, яна ўступае ў сілу 23 лютага.
У прыватнасці, як паведамляе Belbeer.com, студэнтам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, куратары групаў зачыталі адпаведныя пункты закона з указаннем сумаў штрафу. А яны могуць пераўзыходзіць стыпендыю амаль удвая. Стыпендыя выдатніка трохі вышэй за 150 тысяч рублёў. А за распіццё піва ў грамадскіх месцах можна атрымаць спагнанне да 8 базавых велічынь (адна б.в. складае 35 тысяч рублёў).
Групу рызыкі папярэдзяць і з ліку студэнтаў іншых навучальных установаў сталіцы.














Комментарии