Галоўная рэдактарка беларускага выпуску газэты “Комсомольская правда в Белоруссии” Алена Міронава адхіленая ад пасады.
У офісе выданьня кажуць, што звальненьне стала для іх поўнай нечаканасьцю – гэтак жа, як і некалькі гадоў таму падчас аналягічнага звальненьня Юліі Слуцкай.
Сама Алена Міронава ў размове з карэспандэнтам “Свабоды” сказала, што ніякіх папераў на гэты конт яшчэ не падпісвала і знаходзіцца на працоўным месцы:
- Я зараз не гатовая нейкую інфармацыю ні агучваць, ні абмяркоўваць з кімсьці. Ніякіх дакумэнтаў я пакуль не падпісвала…
Між тым, у рэдакцыі паведамілі, што на пераходны пэрыяд выконваць абавязкі галоўнага рэдактара ўжо прызначаная Ўльяна Бабаед.
Алена Міронава заняла рэдактарскае крэсла пасьля рашэньня маскоўскай адміністрацыі “Комсомольской правды в Белоруссии” звольніць з пасады Юлію Слуцкую.














Комментарии