Учора, 17 снежня, Мінск з аднадзённым візітам наведаў міністр культуры Польшчы Богдан Здраеўскі.
Гэта першы візіт польскага міністра за ўсе гады незалежнасці Беларусі.
Запрасіў польскага міністра яго беларускі калега Павел Латушка.
Сярод канкрэтных вынікаў сустрэчы – наданне мінскай музычнай школе №3 імя Фрэдэрыка Шапэна, а таксама абвяшчэнне 2010 года Годам Шапэна (200 гадоў з дня нараджэння кампазітара).
Два міністры дамовіліся шчыльна супрацоўнічаць у галіне рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры, узаемным вырабе якасных копіяў твораў мастацтва, арганізацыі выставаў і дэпазітаў арыгіналаў.

1. Богдан Здраеўскі – першы польскі міністр, які наведаў незалежную Беларусь

2. У складзе дэлегацыі – Вальдэмар Дамброўскі, былы міністр культуры Польшчы, сённяшні дырэктар Варшаўскай оперы

3. Міністр культуры Беларусі Павел Латушка

4. У часе прэсавай канферэнцыі ў Нацыянальнай бібліятэцы

5. Богдан Здраеўскі ў часе візіту дамовіўся з Паўлам Латушкам пра шчыльнае супрацоўніцтва.


6-7. Наведванне Нацыянальнага мастацкага музею

8. Міністр на балконе мінскай оперы.

9. Дырэктар беларускай оперы Уладзімір Грыдзюшка, міністр Здраеўскі, дырэктар Варшаўскай оперы Вальдэмар Дамброўскі

10. Павел Латушка вітае Богдана Здраеўскага
Кандрат ВІТКО, “МЫ”






















Комментарии