Список невъездных белорусских чиновников могут перетасовать


Европейскому союзу предлагается исключить ряд фамилий из "черного списка" белорусов, которые стали невъездными в Прагу, париж и прочие европейские города из-за причастности к репрессиям и фальсификациям на выборах.
ПОЛИТИКА
Ликвидируют ли партии в случае бойкота выборов?

В случае бойкота выборов власти могут ликвидировать партии. Такую версию озвучил политолог Юрий Чаусов на брифинге, посвященном деятельности НГО. Возможен ли такой вариант развития событий?

ОБЩЕСТВО
В руководство МВД Беларуси пришел сотрудник КГБ
В руководство МВД Беларуси пришел сотрудник КГБ

"Советую вам с первого же дня показать, что вы не просто человек, пришедший из КГБ в МВД..."

ЭКОНОМИКА
Как подорожала за год жизнь в Беларуси?
Как подорожала за год жизнь в Беларуси?

Цены, например, на сало выросли в 3,1 раза, рыбу мороженую – в 2,9 раза, свинину – в 2,8 раза, говядину (кроме бескостного мяса), мясо птицы – в 2,7 раза, сахар, чай – в 2,4 раза, пиво – в 2,3 раза...

КУЛЬТУРА
Тэлецыкл «Беларусь – адзін верш» (відэа)
Тэлецыкл «Беларусь – адзін верш» (відэа)

Беларуская паэзія – гэта не толькі тое, што нас прымушалі чытаць у школьных падручніках. Беларускія паэты – не толькі памерлыя творцы ХХ ст. Беларускія вершы – не толькі любоўная лірыка.

ТЕХНИКА
В Беларуси подорожают автомобили из салонов
В Беларуси подорожают автомобили из салонов

Лукашенко подписал указ, согласно которому отменяются льготы по налогу на добавленную стоимость при ввозе и при реализации юрлицами и ИП ввезенных автомобилей в коммерческих целях. Теперь будет применяться стандартная ставка НДС в 20%.

ЗДОРОВЬЕ
Вернувшись с мороза – проверьте нос
Вернувшись с мороза – проверьте нос

Что делать при обморожении? МЧС Беларуси обнародовало накануне прихода сильных морозов (ночами температура будет опускаться до минус 30 градусов) памятку о том, как не стать жертвой обморожения.

ГОЛОСОВАНИЕ

Смертный приговор Коновалову и Ковалеву - это...

КАЛЕНДАРЬ
Выберите дату
пндвтрсрдчтвптнсбтвск
303112345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728291234
12.07.2009 - 11:06

Сустаў злачынства

Газета “Народная воля” захацела пагаварыць з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Але не пра палітыку, а пра ягоны тазасцёгнавы сустаў. Гэткая палітычная рэўматалогія. Палітык адмовіўся, бо, па ўсім, палічыў гэта пасля “Отбеливателя М” правакацыйным інтарэсам ніжэй пояса ва ўсіх сэнсах.

У чэрвені Аляксандру Мілінкевічу ў Варшаве зрабілі аперацыюна тазасцёгнавым суставе. Як “Мы” пісалі, хірургічнае ўмяшальніцтва было выклікана старой траўмай, атрыманай падчас баскетбольнай кар’еры.

Першае рэакцыяй рэдакцыі “Народнай волі” пасля прачытання гэтай інфармацыі стала жаданне запытацца ў Мілінкевіч пра тое, “чаму ён звярнуўся па дапамогу да польскіх медыкаў, калі айчынныя хірургі-траўматолагі валодаюць амаль усім спектрам высокатэхналагічных аперацый. А ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі едуць лячыцца жыхары іншых краін, напрыклад, з Украіны, Расіі, яны гатовы плаціць некалькі тысяч долараў за тое, каб аперацыю ім зрабілі менавіта беларускія траўматолагі-артапеды”.

“Народная воля” прыгадала, што “Аляксандр Мілінкевіч ужо не першы раз звяртаўся па медыцынскую дапамогу да польскіх урачоў. У 2008 годзе ў суседняй краіне яму была зроблена лапараскапія нырак — аперацыя, якая сёння ўжо не лічыцца звышскладанай і выконваецца ў Беларусі. Тады на пытанне журналістаў “Салідарнасці” “Чаму менавіта ў Польшчы? Вы не давяраеце беларускім медыкам?”, Аляксандр Мілінкевіч адказаў: “Давяраю. У нас вельмі многа цудоўных дактароў. Але ў Польшчы ўсё ж лепшая тэхніка. Да таго ж там ёсць выдатны прафесар, з якім я кансультуюся вельмі даўно - стары мой прыяцель”.

Журналістам стала крыўдна за айчынную медыцыну і цікава, за якія грошы экс-кандыдату ў прэзідэнты рабілі аперацыю. Наконт тэхнікі адказ Мілінкевіча ў рэдакцыі “Народнай волі” палічылі спрэчным: “Сёння рэспубліканскія НПЦ аснашчаны самым сучасным медыцынскім абсталяваннем. Ды і наўрад ці знаёмы прафесар аплачваў беларускаму палітыку лячэнне ў Польшчы. Адным словам, мы вырашылі з першых вуснаў даведацца, чаму лідэр беларускай апазіцыі палічыў за лепшае лячыцца ў Польшчы, а не ў Беларусі. Можа, увогуле здарыўся скандал: лідэру апазіцыі адказалі ў медыцынскай дапамозе на радзіме? І мы патэлефанавалі Аляксандру Мілінкевічу”.

“Тэлефон лідэра Руху “За свабоду” не адказваў, і, у прынцыпе, гэта можна было патлумачыць: чалавек папраўляецца пасля аперацыі. Спробу паўтарылі пасля 26 чэрвеня, калі Аляксандр Мілінкевіч вярнуўся ў Беларусь, у родную вёску Бершты на рэабілітацыю, і ў інтэрнеце з’явілася інфармацыя, што ён “будзе бавіць час на прыродзе, не забудзецца пра палітычныя справы” і нават “пры неабходнасці здолее выбірацца ў Мінск”. Аднак мабільны тэлефон палітыка зноў быў адключаны. Не адказвала на тэлефонныя званкі і жонка Аляксандра Уладзіміравіча - Іна Кулей. Перамовы з ягонымі паплечнікамі таксама плёну не далі, яны нават не ведалі, якую канкрэтна аперацыю зрабілі Мілінкевічу польскія хірургі. І мы вырашылі скарыстацца такім сучасным сродкам, як інтэрнет, даслалі Мілінкевічу пытанні на ягоную электронную скрыню. Пытанні, у большасці, тычыліся аперацыі”, - распавядае газета.

Дарэчы, інтэрнет-рэсурсы “Беларускі партызан” і Хартыя’97, якія, мякка кажучы, не сімпатызуюць “рухаўцам” і таксама напісалі пра гэты чарговы канфлікт “Народнай волі“ і руху “За свабоду”, самі пытанні, што былі накіраваныя палітыку, не прыводзяць. Затое даецца кідкі загаловак “Александр Милинкевич отказался давать интервью независимой прессе”. Бо пытанні тыя яўна правакацыйныя і высцёбныя. У прыватнасці, наконт таго, што Мілінкевіч лёг пад нож хірурга, абы не ісці на статкевічаў кангрэс.

Пытанні былі такія:

"- 18 чэрвеня ў Польшчы вам зрабілі аперацыю на тазабедраным суставе. Як адчуваеце сябе сёння?

- Чаму даверыліся менавіта польскім урачам? Беларуская служба траўматалогіі і артапедыі таксама вельмі дасканалая, напрыклад, аперацыі па пратэзіраванні тазабедраных суставаў сёння выконваюцца не толькі ў лепшых мінскіх клініках, але і ва ўсіх абласных цэнтрах і нават такіх гарадах, як Маладзечна, Баранавічы, Бабруйск і іншых. У нас нямала высокакваліфікаваных хірургаў, сапраўдных прафесіяналаў і абсталяванне сучаснае. Вы кансультаваліся з беларускімі медыкамі?

- У Польшчы ў любым выпадку вы лячыліся як грамадзянін Беларусі, а гэта, мяркуем, патрабуе немалых матэрыяльных выдаткаў... Можаце сказаць чэсна, колькі каштавала ваша аперацыя, адзін дзень знаходжання ў варшаўскай клініцы?

- Некаторыя палітыкі палічылі, што вас не выпадкова прааперыравалі 18 чэрвеня. Так вы не паспявалі на Кангрэс еўрапейскага выбару, які адбыўся ў Мінску 20 чэрвеня. Што можаце сказаць у адказ на такія папрокі?

- Нядаўна Рух “За свабоду” распачаў падрыхтоўку да правядзення Беларускага еўрапейскага форуму. На Брэстчыне прайшло нават пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы будучага мерапрыемства. Гэта азначае, што ўсё ж такі раскол у апазіцыі відавочны..."

З руху “За свабоду” прыйшоў наступны мэйлавы адказ: “У сувязі з рэдакцыйнай палітыкай, якая ёсць часткай кампаніі па яго дыскрэдытацыі, на сённяшнім этапе Аляксандр Мілінкевіч не бачыць магчымасці працягваць супрацоўніцтва з вашай газетай і быць аўтарам матэрыялаў для яе”.

Вердыкт на яго “Народнай волі”: “Чым жа не задавальняе “рэдакцыйная палітыка” аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі? Пазіцыя “Народнай Волі” не мянялася і не зменіцца. У нашым разуменні, дыскусія - мова дэмакратыі, таму на старонках газеты друкуюцца самыя розныя меркаванні (не было выпадку, каб у гэтым было адказана А.Мілінкевічу). Нам падаецца, што чытачы маюць права ведаць адказы на самыя розныя пытанні. Для газеты няма забаронных тэм, як і недатычных асоб. А калі адзін з лідэраў апазіцыі “не бачыць магчымасці супрацоўнічаць” з незалежнай газетай, калі больш за два тыдні з ім не можа звязацца журналіст, тады само сабой напрошваецца пытанне: да каго звяртаецца журналіст - да лідэра апазіцыі ці?”

“Мы” зусім не абараняем Мілінкевіча ад звіначвання калег-журналістаў у злачынстве супраць дэмакратыі і свабоды слова. Але па інерцыі салідарызавацца з імі таксама не можам. Тым больш калі навідавоку антыпіяраўскія штукі. Проста распавядаем пра сітуацыю без аскоміннага пафасу.

“Мы”, напрыклад, таксама нядаўна звярталіся па інтэрв’ю да аднаго з лідэраў апазіцыі - і нам той адмовіў праз тое, што быў неўпадабаны адзін з матэрыялаў пра яго. Але ж “Мы” не трубім пра тое, які ён недэмакратычны.

Журналісты маюць права задаваць любыя пытанні, палітыкі маюць права адмаўляцца на іх адказваць (no comments – іхняе натуральнае права).

Што да адказу руху “За свабоду” на просьбу аб інтэрв'ю, то ягоны змест падаецца не дужа ўдалым з паліттэхналагічнага і іміджавага пунктаў звыклага гледжання. Менавіта такі адказ з публічнай крыўдай на прэсу якраз паліў вады на млын “кампаніі па дыскрэдытацыі”.

Калі толькі рух Мілінкевіча свядома не вырашыў рэзануць сваю праўду-матку, працягваючы пакрысе называць рэчы, што адбываюцца ў апазіцыйным і ваколапазіцыйным асяроддзі, сваімі імёнамі. То бок, у дадзеным выпадку “Народная воля” ўважаецца за праплачаны медыйны інструмент палітычных канкурэнтаў.

Алег МЫЦІК
 

Текущая оценка: 0, проголосовало: 0
Отправить по e-mail

Комментарии

Автор: Лявон (Гость)

"Пра г.зв."рух" стала распаўсюджвацца инфармацыя, якая адкрывае вочы тым, хто яшчэ не ўразумеў сутнасьць дзеянняў Мілінкевіча."

Інфармацыя, якая мэтанакіравана распаюсюджваецца, разлічана на людзей з крайне нізкім разумовым узроўнем. З чым Вас і віншую.

13.07.2009 15:32
Автор: Зялёнка (Гость)

"Калі толькі рух Мілінкевіча свядома не вырашыў рэзануць сваю праўду-матку, працягваючы пакрысе называць рэчы, што адбываюцца ў апазіцыйным і ваколапазіцыйным асяроддзі, сваімі імёнамі"... Напалохаў...

Пра г.зв."рух" стала распаўсюджвацца инфармацыя, якая адкрывае вочы тым, хто яшчэ не ўразумеў сутнасьць дзеянняў Мілінкевіча. У сувязі з чым ягоная групетта адчула небяспеку і пачынае палохаць (праз пяро сп. Мыціка) нейкімі разаблачэннямі апазіцыю ды адбіраць кавалак горкага хлеба ў Пракопава з БТ. Як быццам нехта гэтага напалохаецца.
Проста праект "А-М" пачынае сыпацца і яго куратары вымушаны прымушаць сваіх "шасцёрак" актывізавацца і ўсё болей настойліва выдаваць чорнае за белае.

12.07.2009 20:42
Автор: читатель (Гость) | совбелка

Зачем властям тратить деньги на совбелку, если ее функции в виде необоснованных и безосновательных наездов на всех и вся выполняет народная воля....

12.07.2009 17:46
Автор: Удивившийся (Гость) | Конкуренция между оппозиционными соглашателями с тираном Лукашенко за доступ к его дарам?


Газета “Народная воля” захацела пагаварыць з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Але не пра палітыку, а пра ягоны тазасцёгнавы сустаў. З руху “За свабоду” прыйшоў наступны мэйлавы адказ: “У сувязі з рэдакцыйнай палітыкай, якая ёсць часткай кампаніі па яго дыскрэдытацыі, на сённяшнім этапе Аляксандр Мілінкевіч не бачыць магчымасці працягваць супрацоўніцтва з вашай газетай і быць аўтарам матэрыялаў для яе”.


Странный ответ представителя (представителей) Милинкевича. А я думал, будто не только Милинкевич подыгрывает диктаторскому режиму, но и нынешняя "Народная воля", в частности, ее сотрудник В. Оргиш. Или имеет место конкуренция между ними за самое полезное для них положительное отношение к ним диктатора Лукашенко, а Лукашенко не в состоянии одаривать слишком много раскаявшихся своих бывших противников, чтобы не девальвировать свое дарение?

12.07.2009 11:55
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария: *
Введите код изображенный на картинке: *
Лукашенко поднял кружку чая за триумф Азаренко
Лукашенко поднял кружку чая за триумф Азаренко

Новость о победе Виктории Азаренко на Открытом чемпионате Австралии и о том, что она в результате этого стала первой ракеткой мира в женском теннисе, застала президента Беларуси в Сочи.

Эротическая фотосессия в минском метро (фото)
Эротическая фотосессия в минском метро (фото)

Необычную картину можно было наблюдать ночью 17 января в одном из поездов минского метро. Молодые люди устроили там эротическую фотосессию. Правда, они оказались нерасторопными - и девушка-модель была задержана на станции "Восток".

Loading ...
«Девочка из детдома» стала героиней, назвав Лукашенко дураком

Слух о том, что девочка из детдома назвала сюсюкавшегося с ней Александра Лукашенко дураком, стал одной из самых обсуждаемых тем в белорусской и российской блогосферах.

В результате деноминации в Беларуси появятся монеты?

Появилась информация, что в Литве уже печатаются новые белорусские деньги - и даже чеканятся монеты. У белорусских рублей уберут, мол, сразу три нуля. Кстати, в этом случае доллар будет стоить около 8 белорусских рублей...

В Центральном РУВД Минска рассказывают, что после свадьбы новоиспеченная супруга решила понадежнее спрятать подаренные гостями денежки.

За что Федута пнул Рымашевского? (видео)

"Я не могу позволить всякому г-ну, в том числе и г-ну Рымашевскому, безнаказанно оскорблять меня..."

ПОДПИСКА


ПОПУЛЯРНОЕ СЕГОДНЯ

На митинге в Москве вспомнили о Лукашенко (фото) (48)

Сикора извинился перед болельщиками минского "Динамо" (видео) (44)

ОБСУЖДЕНИЕ

05.02 09:42 Саня

Бабло отработали иуды...

04.02 19:31 Parkin

ответ

02.02 09:52 Влад

Оппозиция выбирает полубойкот?

01.02 20:19 Сваяк

Вот бы такую !

КУРСЫ ВАЛЮТ
05.02.2012НАЦБАНКОБМЕН
USD8 430.008 300 - 8 450
EURO11 070.0010 800 - 11 130
RUB279.00265 - 282