Лідэр Руху "За Свабоду" ў лісце да кіраўнікоў дыпламатычных місіяў краінаў АБСЕ, у БДІПЧ АБСЕ, у Раду Еўропы, Еўрапейскі парламент і Еўрапейскую камісію акцэнтуе ўвагу на неабходнай умове для прызнання надыходзячых беларускіх выбараў еўрапейскай супольнасцю.
Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што выбарчая кампанія мясцовых выбараў красавіка 2010 году пераканаўча прадэманстравала фасаднасць і недастатковасць зменаў выбарчага заканадаўства Беларусі, зробленых ў снежні 2009 году, каб забяспечыць у краіне свабодныя і справядлівыя выбары ў адпаведнасці з дэмакратычнымі стандартамі АБСЕ.
На думку лідэра Руху "За Свабоду", сапраўдныя паўнавартасныя выбары могуць забяспечыць дэмакратычная працэдура, іх правядзення і адпаведнае правапрымяненне. Галоўным тэстам жадання ўладаў Беларусі праводзіць дэмакратычныя выбары і рэальна лічыць галасы беларускіх выбарцаў на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах стануць змены ў выбарчым заканадаўстве, якія б гарантавалі ўключэнне ў склад выбарчых камісіяў усіх узроўняў з роўнымі правамі прадстаўнікоў усіх кандыдатаў.
Аляксандр Мілінкевіч даводзіць да ведама прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці, што ён 10 жніўня звярнуўся да Старшыні Палаты Прадстаўнікоў з заклікам падчас нечарговай сесіі, што склікаецца 7 верасня, прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая будзе гарантаваць кожнаму незалежнаму кандыдату ў прэзідэнты наяўнасць яго прадстаўнікоў у выбарчых камісіях усіх узроўняў.
Паводле лідэра Руху "За Свабоду", прыняццё такой папраўкі ў выбарчае заканадаўства Беларусі і належнае правапрымяненне стануць ключавой умовай для прызнання дэмакратычнасці і легітымнасці прэзідэнцкіх і наступных выбараў у Беларусі з боку міжнароднай дэмакратычнай супольнасці, паведамляе прэс-служба палітыка.
-У гэтай сувязи прашу Вас пры ацэнцы Выбарчага Кодэксу і вынікаў выбараў у Беларусі лічыць права на уключэнне прадстаўнікоў незалежных кандыдатаў ў камісіі ўсіх узроўняў фундаментальным крытэрам іх празрыстасці. Коратка патрабаванне простае: лічым галасы разам! − піша Аляксандр Мілінкевіч.














Комментарии