Список невъездных белорусских чиновников могут перетасовать


Европейскому союзу предлагается исключить ряд фамилий из "черного списка" белорусов, которые стали невъездными в Прагу, париж и прочие европейские города из-за причастности к репрессиям и фальсификациям на выборах.
ПОЛИТИКА
Ликвидируют ли партии в случае бойкота выборов?

В случае бойкота выборов власти могут ликвидировать партии. Такую версию озвучил политолог Юрий Чаусов на брифинге, посвященном деятельности НГО. Возможен ли такой вариант развития событий?

ОБЩЕСТВО
В руководство МВД Беларуси пришел сотрудник КГБ
В руководство МВД Беларуси пришел сотрудник КГБ

"Советую вам с первого же дня показать, что вы не просто человек, пришедший из КГБ в МВД..."

ЭКОНОМИКА
Как подорожала за год жизнь в Беларуси?
Как подорожала за год жизнь в Беларуси?

Цены, например, на сало выросли в 3,1 раза, рыбу мороженую – в 2,9 раза, свинину – в 2,8 раза, говядину (кроме бескостного мяса), мясо птицы – в 2,7 раза, сахар, чай – в 2,4 раза, пиво – в 2,3 раза...

КУЛЬТУРА
Тэлецыкл «Беларусь – адзін верш» (відэа)
Тэлецыкл «Беларусь – адзін верш» (відэа)

Беларуская паэзія – гэта не толькі тое, што нас прымушалі чытаць у школьных падручніках. Беларускія паэты – не толькі памерлыя творцы ХХ ст. Беларускія вершы – не толькі любоўная лірыка.

ТЕХНИКА
В Беларуси подорожают автомобили из салонов
В Беларуси подорожают автомобили из салонов

Лукашенко подписал указ, согласно которому отменяются льготы по налогу на добавленную стоимость при ввозе и при реализации юрлицами и ИП ввезенных автомобилей в коммерческих целях. Теперь будет применяться стандартная ставка НДС в 20%.

ЗДОРОВЬЕ
Вернувшись с мороза – проверьте нос
Вернувшись с мороза – проверьте нос

Что делать при обморожении? МЧС Беларуси обнародовало накануне прихода сильных морозов (ночами температура будет опускаться до минус 30 градусов) памятку о том, как не стать жертвой обморожения.

ГОЛОСОВАНИЕ

Смертный приговор Коновалову и Ковалеву - это...

КАЛЕНДАРЬ
Выберите дату
пндвтрсрдчтвптнсбтвск
303112345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728291234
11.08.2010 - 00:47

Як самастойна зрабіць хімчыстку салона аўто?

Сем крокаў да чысціні, якія дапамогуць зэканоміць 240 тысяч рублёў.

Напэўна, кожны шляхетны аўтамабіліст сутыкаўся з праблемай — салон машыны з часам так ці інакш забруджваецца. Напрыклад, калі перавозіш у ім дошкі ці сілікатныя блокі. Ужо пасля аднаго такога рэйсу на лецішча некалі чысты салон аўтамабіля ператвараецца ў хлеў.

Калі ў вас маленькае дзіця, то амаль гарантавана, што велюравая тканіна задняга сядзення будзе ў плямах ад ежы. Ды што наракаць на карапузаў, бывае, і дарослы пасажыр разалье на сядзенне тлустую вадкасць з кансервавай бляшанкі. Так ці інакш з часам аўтамабільны салон забруджваецца, з'яўляюцца дрэнныя пахі, і неабходна рабіць хімчыстку.

З гэтай праблемай днямі сутыкнуўся і я. Запаркаваў машыну ля пад'езда і пайшоў дадому глядзець футбол. Раптам усчалася залева. Машынка стаяла ў нізіне, яе затапіла.

— Бяжы хутчэй да машыны, вада з дзвярэй выліваецца, — крычаў сусед у тэлефонную слухаўку.

І сапраўды, у салон маёй машыны залілося з некалькі каністраў вады, і добра, што стыхія не дабралася да паветранага фільтра і рухавіка. Але што рабілася ў салоне — гэта жах. Брудная вада дайшла нават да абшыўкі сядзенняў. Дзень-два — і мая некалі акуратненькая машынка магла ператварыцца ў смярдзючага скунса, у салоне мог з'явіцца пах нямытых шкарпэтак.

Якія сярэднія кошты на прафесійную хімчыстку?

Як выйсці з пікантнай сітуацыі? Здаць машыну на поўную хімчыстку салона. Сярэдні кошт паслугі ў Мінску — каля 210-240 тысяч рублёў. Самы выгадны варыянт прапанавалі хлопцы, якія падхалтурвалі на гаражах у вольны ад працы час — 150 тысяч рублёў. Траты гэтыя былі для мяне нечаканымі і незапланаванымі, і я вырашыў прыбраць ваду і зрабіць хімчыстку салона сваімі сіламі. Кансультаваў мяне ў гэтым пытанні супрацоўнік прафесійнай аўтамыйкі Аляксандр Сайчык.

Інструкцыю, якую мы склалі, могуць смела ўжываць як тыя, у каго затапіла машыну, так і тыя, хто хоча проста пачысціць забруджаны салон аўтамабіля.

КРОК ПЕРШЫ. Зняць вадзіцельскае і пасажырскія сядзенні.

Перш-наперш трэба дастаць ключ з замка запальвання. Зазвычай сядзенне мацуецца да падлогі вельмі проста — яно прыкручана чатырма балтамі, якія адкручваюцца так званым ключом-галоўкай. Па шчырасці, мне ўдалося адкруціць балты звычайным маленькім развадным ключом.

— Увага! І пад вадзіцельскае, і пад пасажырскія сядзенні ідуць правады. Да кожнага з сядзенняў такім чынам далучаюцца па дзве фішачкі, іх трэба зняць, — тлумачыць эксперт Аляксандр Сайчык. — Цяпер сядзенні можна даставаць, толькі вельмі акуратна, каб не падрапаць абшыўку салона. Ад гэтага часу нават не датыкайцеся ключом да замка запальвання, з-за недалучаных да сядзенняў фішачак электроніка ў будучыні пачне выдаваць памылкі.

КРОК ДРУГІ. Зняць "дывановае пакрыццё" на падлозе.

Як высветлілася, гэта працэдура таксама нескладаная. Спачатку па краях салона здымаюцца элементы пластыкавай абшыўкі. Мацуюцца яны, як дзіцячы канструктар, з дапамогай пластыкавых фішачак ці ўвогуле без іх. Потым звычайнай адвёрткай адкруціце балты мацавання на кансолі (канструкцыя, якая аздабляе рычаг пераключэння перадач, ручны тормаз, магнітолу і гэтак далей). Цяпер нішто не замінае вам зняць "дыванковае пакрыццё".

КРОК ТРЭЦІ. Прасушыць шумаізаляцыйны слой (каму неабходна прыбраць ваду з салона).

Пад "дыванковым пакрыццём" на падлозе пракладзена матэрыя, падобная на шчыльную паралонавую губку. Гэта і ёсць шумаізаляцыйны слой. Ён і ўвабраў у сябе львіную долю дажджавой вады, якой затапіла маю машыну. Увесь шумаізаляцыйны слой давялося выціскаць і цалкам прасушваць цягам сутак. Калі на дварэ вільготна ці халодна, лепш увесь гэты паралон высушваць дома.

КРОК ЧАЦВЁРТЫ. Падрыхтаваць пену для чысткі салона.

І вось пачынаецца самае цікавае. Пярэднія, заднія сядзенні і "дыванковае пакрыццё" трэба прапыласосіць. Пасля гэтага падрыхтаваць пену для чысткі салона.

— У спецыялізаваных крамах з аўтакасметыкай прадаюцца замежныя сродкі. Але нават прафесіяналы карыстаюцца беларускай "хіміяй", напрыклад, "Фералінам", — раіць Аляксандр Сайчык. — Каштуюць такія сродкі ўтрая менш за замежныя аналагі, а па сваёй якасці не саступаюць.

За пяцілітровы буталь такой беларускай вадкасці давядзецца выкласці каля 15 000 — 20 000 беларускіх рублёў.

Такім чынам, у пяцілітровае вядро вады дадаецца каля 300 грамаў вадкасці, усё гэта актыўна перамешваецца да ўтварэння пены.

КРОК ПЯТЫ. Як правільна рабіць хімчыстку?

— Цяпер пену можна наносіць губкай на сядзенні, "дыванковае пакрыццё" і панэль прыладаў. Што тычыцца столі, пена наносіцца ашчадна, каб пазбегнуць адклейкі.

Цяпер месцы, куды нанесена пена, трэба чысціць шчоткай. Важна, каб шчотка была няжорсткая — можна пашкодзіць любы тып пакрыцця.

— Ці можна сапсаваць пакрыццё неасцярожным нанясеннем хіміі?

— Як правіла, спецыяльныя сродкі для чысткі салона пашкоджанняў не ўтвараюць.

КРОК ШОСТЫ. Як высушыць ачышчаны салон?

— Па правілах, цяпер па салоне трэба прайсціся спецыяльным пыласосам, які адсмоктвае вадкасць, — адзначае Аляксандр Сайчык. — Але не ў многіх аўтааматараў такі пыласос ёсць. У такім разе важна не перабольшыць з пенай. Іначай высушыць салон будзе няпроста. Калі з пенай вы не перабольшалі, можна прайсціся па ўжо чыстых элементах салона звычайным пыласосам. І цяпер чакаць, пакуль усё высахне. Калі на дварэ сухое летняе надвор'е, праблемаў з сушкай не будзе. А вось узімку ці позняй восенню за такую хімчыстку лепш не брацца.

КРОК СЁМЫ. Фінальная зборка аўтамабільнага салона.

Тут галоўнае — не разгубіць балты і пластыкавыя фішачкі, якімі мацуюцца элементы салона, не забыць вярнуць на месца адлучаныя ад сядзенняў фішачкі.

Калі хімчыстка будзе зроблена згодна з гэтай інструкцыяй, вы атрымаеце чысты салон аўтамабіля за мінімальныя грашовыя ўкладанні. У такую машыну, якая патыхае водарам свежасці, не сорамна пасадзіць ні пераборлівую паненку, ні чысцюлю-хлопца. Вас могуць абвінаваціць у любых смяротных грахах, але ні за што не скажуць: "Аёй, гэты вадзіцель — сапраўдны гразнуля..." // “Звязда”

Текущая оценка: 0, проголосовало: 0
Отправить по e-mail

Комментарии

Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария: *
Введите код изображенный на картинке: *
Лукашенко поднял кружку чая за триумф Азаренко
Лукашенко поднял кружку чая за триумф Азаренко

Новость о победе Виктории Азаренко на Открытом чемпионате Австралии и о том, что она в результате этого стала первой ракеткой мира в женском теннисе, застала президента Беларуси в Сочи.

Эротическая фотосессия в минском метро (фото)
Эротическая фотосессия в минском метро (фото)

Необычную картину можно было наблюдать ночью 17 января в одном из поездов минского метро. Молодые люди устроили там эротическую фотосессию. Правда, они оказались нерасторопными - и девушка-модель была задержана на станции "Восток".

Loading ...
«Девочка из детдома» стала героиней, назвав Лукашенко дураком

Слух о том, что девочка из детдома назвала сюсюкавшегося с ней Александра Лукашенко дураком, стал одной из самых обсуждаемых тем в белорусской и российской блогосферах.

В результате деноминации в Беларуси появятся монеты?

Появилась информация, что в Литве уже печатаются новые белорусские деньги - и даже чеканятся монеты. У белорусских рублей уберут, мол, сразу три нуля. Кстати, в этом случае доллар будет стоить около 8 белорусских рублей...

В Центральном РУВД Минска рассказывают, что после свадьбы новоиспеченная супруга решила понадежнее спрятать подаренные гостями денежки.

За что Федута пнул Рымашевского? (видео)

"Я не могу позволить всякому г-ну, в том числе и г-ну Рымашевскому, безнаказанно оскорблять меня..."

ПОДПИСКА


ПОПУЛЯРНОЕ СЕГОДНЯ

На митинге в Москве вспомнили о Лукашенко (фото) (40)

Сикора извинился перед болельщиками минского "Динамо" (видео) (37)

ОБСУЖДЕНИЕ

04.02 19:31 Parkin

ответ

02.02 09:52 Влад

Оппозиция выбирает полубойкот?

01.02 20:19 Сваяк

Вот бы такую !

01.02 20:13 Сваяк

Только пьяные свиноводы и могут помочь

КУРСЫ ВАЛЮТ
05.02.2012НАЦБАНКОБМЕН
USD8 430.008 300 - 8 450
EURO11 070.0010 800 - 11 130
RUB279.00265 - 282