Евросоюз призывает Лукашенко ввести мораторий на смертную казнь


Представительство ЕС в Минске в специальном заявлении выразило обеспокоенность по поводу, как сообщается, достоверных сообщений "о пытках, плохом обращении и бесчеловечных условиях содержания, применяемых в отношении политических заключенных..."
ПОЛИТИКА
Ликвидируют ли партии в случае бойкота выборов?

В случае бойкота выборов власти могут ликвидировать партии. Такую версию озвучил политолог Юрий Чаусов на брифинге, посвященном деятельности НГО. Возможен ли такой вариант развития событий?

ОБЩЕСТВО
Гостелевидению доверяет менее половины белорусов
Гостелевидению доверяет менее половины белорусов

Вопрос "В какой степени Вы доверяете программам государственного телевидения?" разделил белорусов.

ЭКОНОМИКА
Как подорожала за год жизнь в Беларуси?
Как подорожала за год жизнь в Беларуси?

Цены, например, на сало выросли в 3,1 раза, рыбу мороженую – в 2,9 раза, свинину – в 2,8 раза, говядину (кроме бескостного мяса), мясо птицы – в 2,7 раза, сахар, чай – в 2,4 раза, пиво – в 2,3 раза...

КУЛЬТУРА
Тэлецыкл «Беларусь – адзін верш» (відэа)
Тэлецыкл «Беларусь – адзін верш» (відэа)

Беларуская паэзія – гэта не толькі тое, што нас прымушалі чытаць у школьных падручніках. Беларускія паэты – не толькі памерлыя творцы ХХ ст. Беларускія вершы – не толькі любоўная лірыка.

ТЕХНИКА
В Беларуси подорожают автомобили из салонов
В Беларуси подорожают автомобили из салонов

Лукашенко подписал указ, согласно которому отменяются льготы по налогу на добавленную стоимость при ввозе и при реализации юрлицами и ИП ввезенных автомобилей в коммерческих целях. Теперь будет применяться стандартная ставка НДС в 20%.

ЗДОРОВЬЕ
Вернувшись с мороза – проверьте нос
Вернувшись с мороза – проверьте нос

Что делать при обморожении? МЧС Беларуси обнародовало накануне прихода сильных морозов (ночами температура будет опускаться до минус 30 градусов) памятку о том, как не стать жертвой обморожения.

ГОЛОСОВАНИЕ

Смертный приговор Коновалову и Ковалеву - это...

КАЛЕНДАРЬ
Выберите дату
пндвтрсрдчтвптнсбтвск
303112345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728291234
25.05.2010 - 16:38

Фільм, які сагрэў Барадуліну душу

"Ён сагрэў мне сэрца", – так пра дакументальны фільм "Эпоха Барадуліна" сказаў яго герой. Упершыню стужку паказалі на канале "Белсат" у гонар 75-гадовага юбілею Рыгора Барадуліна. Нядаўна паказ стужкі адбыўся ў менскай галерэі "Ў". 30 траўня, у нядзелю, у 18.35 фільм "Эпоха Барадуліна" – зноў на "Белсаце".

Кадр з фільма

Стваральнікамі дакументальнага фільму стала сямейная пара: рэжысёр і аўтар сцэнарыю – Віктар Корзун, прадзюсер ды інтэрв’юер – Кася Камоцкая.

"Мы шмат што здымаем, фіксуем для гісторыі, каб цікавае і важнае не знікла. Рыгора Барадуліна фільмавалі з 2007 года. Была магчымасць бачыць і гаварыць з ім у прыватных сітуацыях, у інтымным антуражы. Грэх было не скарыстацца", – кажа Віктар Корзун. Аўтары фільму дзякуюць за гэта барду Алесю Камоцкаму, які мае багата песень на вершы Барадуліна і сябруе з ім. "Атрымаўся багаты архіў. Было спадзяванне аформіць у фільм, юбілей стаў добраю нагодаю",
– распавядае рэжысёр.

Дарэчы, творчы тандэм можа наладзіць цэлы цыкл: "Шмат знятага па персаналіях – тыя самыя Васіль Сёмуха, айцец Надсан, Сяржук Вітушка…"

Аўтары фільма з паэтам

Кася Камоцкая кажа, што матэрыялу пра Барадуліна хопіць яшчэ на два фільмы. Бо вартая асоба… Барадулін – адзін з самых лепшых беларускіх паэтаў. Шмат хто, упэўненыя аўтары стужкі, скажуць, што і найлепшы.

Застаецца толькі шкадаваць, што прэзідэнт Беларусі, віншуючы з юбілеямі расейскіх поп-музыкаў, на 75-годдзе класіка беларускай літаратуры Барадуліна, які займае сваё месца ў хрэстаматыях, забыўся.

У фільме багата архіўных кадраў – і відэа, і фота. Датычаць яны не толькі жыцця паэта, але і эпохі, у якую яму давялося жыць. То бок з 1935 года і да сённяшняга дня. Усё гэта паказваецца пад акампанемент вершаў Барадуліна, з ягонымі каментарамі-згадкамі, развагамі пра малое і вялікае.

І будзем спадзявацца, што гэты фільм можа працягнуцца хронікаю не аднаго года і новых барадулінскіх радкоў. І што нагодаю для чарговага паказу фільму праз нейкі час будзе атрыманне Рыгорам Іванавічам Нобелеўскай прэміі.

Мы папрасілі Віктара Корзуна назваць, на ягоны погляд, самыя ўдалыя, пранікнёныя эпізоды стужкі.

"Гэта калі гучаць вершы нібыта ад імя маці Барадуліна, пасляваенныя, са зваротам да мужа Івана, якога ўжо няма. Удала легла песня Камоцкага на кадры паваеннага часу. З Караткевічам, Быкавым… Ва Ушачах, калі Барадулін стасуецца з суседзямі, нешта робіць. Кранальныя моманты, калі Барадулін каментуе архіўныя кадры", – згадвае аўтар і рэжысёр фільму.

Такіх кранальных момантаў шмат – кожны глядач нечым прасякнецца. Скажам, успамінамі Барадуліна: калі прыйшлі фашысты, ён сядзеў маляваў хатку, а немец падышоў і падмаляваў дым з коміну. А потым быў ужо дым ад пажараў над хатамі, згадвае паэт.

Ці такі метафарычны момант: малым Барадулін зрабіў шпакоўню, прымацаваў да дрэва, і вось цяпер можна бачыць тое, як вырасла гэтае дрэва – шпакоўня ўжо высока-высока.

Рыгор Барадулін адзначае, што фільм зняты нетрадыцыйна: "Я сам маю досвед стварэння дакументальных фільмаў. Але звычайна ўсё робіцца па адной схеме. А тут нібы фільм у фільме. І яшчэ мне спадабалася, што там не толькі пра мяне, пра мяне, пра мяне… Там і Быкаў, і Караткевіч. Акцэнты расстаўленыя шырока, усплываюць такія постаці".

Што да згаданых сяброў-літаратараў Барадуліна, то ў фільме ёсць кадры, як Караткевіч выступае на з’ездзе пісьменнікаў, што кажа пра Барадуліна Быкаў і як сам паэт нясе крыж на пахаванні Васіля Уладзіміравіча.

Трапіў у кадр і Аляксандр Лукашэнка – ён пляскае ў далоні і пасміхаецца на вокліч паэта “Жыве Беларусь!” са сцэны Купалаўскага тэатру.

Шмат у фільме асабістых фотаздымкаў Барадуліна.

Рыгор Барадулін з маці

Чорна-белыя – дзе ён яшчэ малы, пасля з жонкаю Валянцінай у 1960-я гады, з дачкой Ілонай; каляровыя – напрыклад, з унучкаю Дамінікаю. Багата кадраў, у тым ліку датаваных ваенным часам, з радзімы паэта – вёскі Ушачы.

Самым жа цёплым эпізодам Рыгор Барадулін назваў тыя кадры, дзе гучыць голас ягонай маці, Акуліны Андрэеўны, якая пайшла з жыцця ў 1971 годзе. У фільме гучыць песня ў ейным выкананні.

"Ён сагрэў мне душу", – кажа пра фільм паэт.

 

Текущая оценка: 4, проголосовало: 1
Отправить по e-mail

Комментарии

Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария: *
Введите код изображенный на картинке: *
Лявон Вольский научил своего попугая говорить "Жыве Беларусь!" (видео)
Лявон Вольский научил своего попугая говорить "Жыве Беларусь!" (видео)

Зовут патриотичную птицу Ришар. Свое имя попугай, кстати, произносит тоже четко.

Лукашенко поднял кружку чая за триумф Азаренко
Лукашенко поднял кружку чая за триумф Азаренко

Новость о победе Виктории Азаренко на Открытом чемпионате Австралии и о том, что она в результате этого стала первой ракеткой мира в женском теннисе, застала президента Беларуси в Сочи.

Loading ...
«Девочка из детдома» стала героиней, назвав Лукашенко дураком

Слух о том, что девочка из детдома назвала сюсюкавшегося с ней Александра Лукашенко дураком, стал одной из самых обсуждаемых тем в белорусской и российской блогосферах.

В результате деноминации в Беларуси появятся монеты?

Появилась информация, что в Литве уже печатаются новые белорусские деньги - и даже чеканятся монеты. У белорусских рублей уберут, мол, сразу три нуля. Кстати, в этом случае доллар будет стоить около 8 белорусских рублей...

В Центральном РУВД Минска рассказывают, что после свадьбы новоиспеченная супруга решила понадежнее спрятать подаренные гостями денежки.

За что Федута пнул Рымашевского? (видео)

"Я не могу позволить всякому г-ну, в том числе и г-ну Рымашевскому, безнаказанно оскорблять меня..."

ПОДПИСКА


ПОПУЛЯРНОЕ СЕГОДНЯ

Бывший президент Кыргызстана стал гражданином Беларуси (71)

Взрыв в общежитии в Логойском районе: есть жертвы (фото) (59)

ОБСУЖДЕНИЕ

08.02 23:22 typa

o lukashe

08.02 21:01 беларусс

а мне так всеравно пускай живёт не такой он уж...

08.02 19:58 Владимир

Лукашенко боится ошибиться

08.02 19:46 Геннадий

Он уже завёл в такой тупик экономику что ни один...

КУРСЫ ВАЛЮТ
09.02.2012НАЦБАНКОБМЕН
USD8 290.008 230 - 8 390
EURO11 000.0010 780 - 11 090
RUB279.00267 - 284