1 верасня да правілаў форуму там дадаецца яшчэ адно – допісы павінны быць па-беларуску.
"Тым, хто не валодае пісьмовай мовай, не мае слоўнікаў альбо чытае наш сайт адразу ў перакладзе на расейскую праз Google Translator, раім карыстацца перакладчыкам Google", - абвясцілі ў рэдакцыі беларускай службы радыё "Свабода".
І агучылі такі лозунг акцыі: "Дапамажыце мове – мова дапаможа вам!"
Рэакцыя фарумістаў была такой:
"Акцыя добрая, але што сталася з мовай Свабоды? Русізмы на русізмах, крывая граматыка (асабліва ў апошні час): Стрэляніна ў Братыславе, па гарадам, два (тры) чалавека і г.д. Я ўжо маўчу пра эксперыменты з імёнамі і прозвішчамі замежнікаў, а таксама назвамі гарадоў. Можа неяк варт глядзець за якасцю мовы, га?"
"Вот так.
Не мытьём, так катаньем.
Чего только не придумаешь что бы заставить замолчать.
Одно дело проповедовать Свободу, другое позволять.
Свобода она, разумеется, для всех- Избранных.
Но не для плебеев. Говорящих на русском.
Или каком ещё не арийском.
Бдительного цензора уже недостаточно.
Сейчас у вас все языки под запретом?
Или только русский.
Как насчёт английского?"
"Сказаўшы "А",трэба казаць і "Б".Паважаныя супрацоўнікі радыё Свабода,Вы павінны пагадзіцца,што самі выкарыстоўваеце пэўны варыянт трасянкі.Я маю на ўвазе "ляканне" і "лёканне".Падобнае вымаўленне не мае дачынення да спрадвечнай роднай мовы амаль усіх беларусаў.Яно не толькі адпужвае нейтральных слухачоў,але даводзіць да псіхічнага хвалявання нават такіх упартых ворагаў рэжыму,як я.Я наогул лічу гэта пралічанай дыверсіяй,якая нясе шкоду справе адраджэння.Калі б нават адбыліся справядлівыя выбары пад міжнародным наглядам,самі простыя людзі ніколі не прагаласуюць за іншароднае цела ў іх самасьці.Правілы павінны быць аднолькавымі.Ці Вы ліцычце,што Ваша мова больш правільная за тую,на якой размаўлялі нашы дзяды сто год таму?Тады для чаго Вы гэта робіце?Яшчэ ніхто не даў тлумачэння.Толькі не кажыце,што гэта і ёсць сапраўдная мова!Такой мовы не было ніколі і нідзе.Сорак год таму на вёсцы была сапраўдная чыстая мова, і я добра яе памятаю".
"Ідэя вельмі добрая, і было б добра калі засталося гэта назаўсёды. Але калі праскочыць нейкі маскалізм, вы гэта даруеце, бо я не знарок? Маскалізм вельмі моцна ўёўся ў башку за саветамі".
"Vielmi dobraja akcyja.
A vy nie dumali, kab taki farmat (tolki pa-belarusku) pakinuc nazaúsiody?"
"Дарэмна вы так, а яшчэ корчыце з сябе дэмакратаў. Будзьце пасьлядоўнымі і бярыце інтэрв'ю толькі на беларускай мове".














Комментарии