З Моладзі БНФ выключаныя Вячорка, Крэчка і Анісімаў.
Паседжанне Рады Моладзі БНФ, дзе разглядалася пытанне аб выключэнні, адбылося ўвечары 19 жніўня.
- Прыходжу я дадому, уключаю кампутар, а там ліст, - піша ў сваім LJ Франак Вячорка. - Выпіска з пратаколу пасяджэньня Рады Моладзі БНФ. Во, думаю, даўно Рада не зьбіралася, не чуваць пра іх нічога... Адкрываю ліст і чытаю:
"Выпіска з пратаколу паседжаньня Рады Моладзі БНФ ад 19.08.2010 г.
Старшыня паседжаньня: Антон Каліноўскі.
Сакратар паседжаньня: Кацярына Коласава.
Прысутнічалі cябры Рады: Аляксандр Кузьняцоў, Каця Маркоўская, Сяржук Семянюк, Віталь Чарняўскі, Уладзімер Шульжыцкі, Каця Коласава, Антон Каліноўскі, Аляксандра Клімовіч.
Пункт парадку дня № 2. Аб выключэньні сп. Ф.Вячоркі, А. Крэчкі, А. Анісімава зь ліку сяброў Моладзі БНФ.
Выступіў: сябра Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ Алесь Каліта, які азнаёміў сябраў Рады Моладзі БНФ, з рашэньнем Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ № 1 ад 18.08.2010 г., якое рэкамэндавала Радзе Моладзі БНФ выключыць зь ліку сяброў Моладзі БНФ Ф. Вячорку, А. Анісімава, А. Крэчку за дзеяньні, якія ганьбяць гонар і годнасьць сябра Моладзі БНФ.
Прапанова аб выключэньні Ф.Вячоркі, А. Крэчкі, А. Анісімава зь ліку сяброў Моладзі БНФ пастаўлена на галасаваньне.
Галасавалі:
За: 7
Супраць: 1
Устрымалася: 0
Вырашылі: выключыць зь ліку сяброў Моладзі БНФ Ф.Вячорку, А. Крэчку, А. Анісімава зь ліку сяброў Моладзі БНФ"
- Спачатку думаў, што чарговы жарт. Аказалася - праўда. Паглядзеў на сьпіс удзельнікаў - 8 чалавек, у Радзе - 15. Кворум ёсьць. А было б на аднаго чалавека меней - рашэньне не прайшло б. Дэмакратыя, што зробіш. Афіцыйная фармулёўка такая самая, што і пры выключэньні з партыі: "за дзеяньні, якія ганьбяць гонар і годнасьць сябра Моладзі БНФ". Мяне зьдзівіла не рашэньне, а сакрэтнасьць, пры якім адбывалася паседжаньне. Нават у савецкія часы пытаньне аб выключэньні каго-кольвек адбывалася ў яго прысутнасьць.
Сумна назіраць, як спэцслужбы дабіваюць БНФ. Не, я зусім не лічу, што ўсе гэтыя людзі - агенты КДБ. Яны шчыра вераць у тое, што робяць добрую справу. Як і чальцы камісіяў, якія падстасоўваюць выбары. Як і салдаты тэрміновай службы, зьбіваючы дручкамі дэманстрантаў. Бог ім судзьдзя.
Але ж як усё складваецца! Сёньня гадавіна Жнівеньскага путчу. 19 год таму адбылося нешта падобнае. Група зацятых абаронцаў СССР абвясьцілі сябе адзіным легальным кіраўніцтвам, увялі танкі, цэнзуру. Пасьля іх дзеяньні назвалі дзяржаўным пераваротам.














Комментарии
Погнать бы таких героев,у которых за спиной такиие защитники ,как иностранные спецслужбы,грязной метлой совсем из страны.было бы спокойней жить
28.08.2010 08:58